Мінскае “Юнацтва” пацярпела трэцюю паразу запар у чэмпіянаце Беларусі
Матчы чарговага тура экстралігі першынства нашай краіны па хакеі прайшлі 16 студзеня.
Мінскае “Юнацтва” на выездзе прайграла па булітах гродзенскаму “Нёману” — 3:4. Гэта трэцяя параза сталічнага клуба запар.
Што да астатніх вынікаў тура, то яны наступныя:
матчы за 1-6 месца: “Шахцёр” — “Гомель” — 5:1, “Дынама-Маладзечна” — “Металург” — 5:2;
матчы за 7-11 месца — “Магілёў” — “Брэст” — 4:5 (па булітах), “Хімік-СКА” — “Віцебск” — 8:1.
На сёння ў каманд наступнае становішча:
1-6 месца: “Шахцёр” — 104 ачкі (42 матчы, розніца шайбаў 179-66), “Гомель” — 91 (41; 159-74), “Юнацтва” — 87 (42; 169-87), “Металург” — 79 (42; 137-92), “Нёман” — 76 (41; 130-91), “Дынама-Маладзечна” — 65 (42; 120-111);
7-11 месца: “Хімік-СКА” — 48 (41; 111-132), “Віцебск” — 47 (42; 107-147), “Брэст” — 34 (42; 80-174), “Ліда” — 30 (41; 90-160), “Магілёў” — 26 (42; 79-227).
Наступны тур адбудзецца 18 студзеня, нагадваюць naviny.by.