Міністр інфармацыі: Новая рэдакцыя закону аб СМІ закране сацсеткі

Новая рэдакцыя закона аб сродках масавай інфармацыі павінна быць шчыльна звязаная з працэсамі, якія адбываюцца ў электронных СМІ і сацсетках. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у перадачы “Клуб рэдактараў” у эфіры тэлеканала “Беларусь-1”.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што змены ў першую чаргу тычацца сацыяльных сетак. “Гэта перш за ўсё выступы ў сацсетках, інтэрнэце”, — удакладніў Аляксандр Карлюкевіч.
У Расіі і краінах ЕС актыўна працуюць над удасканаленнем заканадаўчай базы, якая рэгулюе гэтыя пытанні. “Трэба даганяць і фарміраваць не толькі грамадскае меркаванне, але і заканадаўчыя аспекты”, — лічыць міністр.
У той жа час, паводле яго слоў, важна не перайсці пэўную мяжу. “Важна, каб закон не выконваў функцыі цэнзара і не абмяжоўваў грамадства і яго права на свабоду выказвання”, — падкрэсліў ён.