Мінінформ заблакаваў сайт незалежнага часопісу ARCHE
У Беларусі заблакаваны сайт незалежнага часопісу ARCHE.
— Arche.by далучыўся да немалой ужо кампаніі заблякаваных Міністэрствам інфармацыі сайтаў. Пятля сьціскаецца. Дабілі/выпхнулі за мяжу буйных, узяліся дабіваць дробных і паўжывых, — піша галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў.
Паведамленне аб блакіроўцы / скрыншот Валера Булгакава
Яшчэ ў лютым друкаваная прадукцыя выдавецтва ARCHE з'явілася на XXVIII Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў “Белэкспа”. Цяпер Мінінфарм вырашыў, што беларусам не патрэбен доступ да сайту беларускамоўнага інтэлектуальнага часопіса.
Раней у ARCHE былі праблемы з беларускімі ўладамі. КДБ знаходзіў экстрэмізм у ARCHE у 2008 годзе, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам.