Мінімум шэсць судоў адбылося па справе "Беларускага Гаюна"

Эмблема "Беларускага Гаюна" / Telegram
Мінімум шэсць судовых працэсаў адбылося па справе "Беларускага Гаюна", паведамляюць праваабаронцы.
Затрыманні па крымінальнай справе за перадачу інфармацыі "Беларускаму Гаюну" працягваюцца ў Беларусі некалькі месяцаў, адзначае праваабарончы цэнтр "Вясна". Большасць затрыманых мужчыны. Ім інкрымінуюць арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Праваабаронцам вядома пра мінімум 26 пацверджаных фігурантаў "справы Гаюна", якіх узялі пад варту. Агульная лічба затрыманых значна большая.
"Беларускі Гаюн" — маніторынгавы праект, які адсочваў вайсковую актыўнасць на тэрыторыі Беларусі. Ён з'явіўся ў студзені 2022 года. Рэжым Лукашэнкі прызнаў яго "экстрэмісцкім". У лютым 2025-га сілавікі атрымалі доступ да персанальных даных людзей, якія перадавалі інфармацыю ў чат "Беларускага Гаюна". Пасля гэтага праект абвясціў пра сваё закрыццё, а праваабаронцы сталі паведамляць пра затрыманні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.