Мінчука будуць судзіць за ката, выкінутага з дзявятага паверха
Кот, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
39-гадовага мінчука будуць судзіць па абвінавачанні ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, што пацягнула яе гібель, у прысутнасці заведама малалетняга (ч. 1 арт. 339-1 Крымінальнага кодэкса). Пракуратура перадала крымінальную справу ў суд.
Здарэнне адбылося 12 жніўня. Як высветліла пракуратура, мужчына выкінуў з гаўбца дзявятага паверха ката, якога раней падарылі яго жонцы. Пры падзенні з вышыні кот загінуў. Усё гэта адбывалася на вачах жыхароў дома, у тым ліку дзяцей, якія гулялі на двары.
Паведамляецца, што мужчына раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб забароне пэўных дзеянняў.