Мінчук задушыў былую жонку тросам, а пасля спрабаваў забіць сябе

Мінчук задушыў былую жонку тросам, а пасля спрабаваў забіць сябе

У Мінску ў суботу ўвечары мужчына задушыў былую 50-гадовую жонку металічным тросам. Пасля гэтага ён спрабаваў забіць сябе — наносіў удары нажом у грудзі і жывот. Як інфармуе прэс-служба МУС, на забойства мінчук пайшоў з рэўнасці. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення. З былой жонкай мужчына жыў у адной кватэры.

Зламыснік шпіталізаваны ў 10-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзе знаходзіцца пад вартай.