16-гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты, а яна аказалася 22-гадовай
Суд, ілюстрацыйнае фота / t.me/gomeloblsud/
Паводле "народнага" артыкула 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі 16-гадовую Паліну Жаковіч. Прысуд ёй вынеслі ў Першамайскім судзе Мінска, заўважылі праваабаронцы "Вясны".
Паводле гэтага артыкула зазвычай судзяць за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту 2020-га. На той момант дзяўчыне было 11 гадоў. Падрабязнасці справы праваабаронцам невядомыя.
Паведамляецца, што дзяўчыну вызвалілі ад адказнасці на падставе арт. 86 КК. Але Міністэрства ўнутраных спраў усё адно дадало яе ў "спіс экстрэмістаў".
Пазней "Наша Ніва" высветліла, што насамрэч дзяўчыне 22 гады, яна закончыла ўніверсітэт МІТСО. У міліцэйскіх базах проста няправільна запісалі яе год нараджэння.