"Мінчанка" выйграла першы матч фінальнай серыі
Валейбалісткі "Мінчанкі" / vk.com/vc.minsk
"Мінчанка" выйграла першы матч фінальнай серыі плэй-оф жаночага чэмпіянату Беларусі па валейболе. У Брэсце было абыгранае "Прыбужжа" — 3:1 (18:25, 25:19, 25:23, 25:16).
Другі паядынак пройдзе 3 траўня таксама ў Брэсце.