Валейбалісткі "Мінчанкі" выйгралі Суперкубак Беларусі
Валейбалісткі "Мінчанкі" / vk.com/vc.minsk
Валейбалісткі "Мінчанкі" выйгралі Суперкубак Беларусі. У чацвер у сталічным палацы спорту "Уручча" яны абыгралі гродзенскі "Камунальнік-ГрДУ" — 3:0 (25:16, 25:15, 25:18).
"Мінчанка" — двухразовая і адзіная ўладальніца Суперкубка. Розыгрыш гэтага трафея толькі другі ў гісторыі беларускага валейбола. Таксама сталічны клуб з'яўляецца чэмпіёнам краіны і ўладальнікам Кубка Беларусі.
Мужчынскі Суперкубак сёлета заваявала гомельская "Энергія".
vk.com/vc.minsk