Мінчане сталі прыкметна пазней браць шлюб
Мінчане сталі пазней ствараць сем'і / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мінчане сталі пазней ствараць сем'і. Сярэдні ўзрост жаніха і нявесты, якія ўпершыню бяруць шлюб, за 10 гадоў павялічыўся амаль на два гады.
Сталічныя дзяўчыны ў мінулым годзе вырашалі выйсці замуж пасля 27 гадоў, хлопцы — пасля 29-ці. У 2011-м гэтыя паказчыкі былі 25,5 і 27,1 года. Пра гэта распавялі ў галоўным статупраўленні Мінска.
Там таксама адзначылі, што ў большасці выпадкаў шлюбы заключаліся паміж грамадзянамі Беларусі. Толькі ў 9 % выпадкаў гэта былі шлюбы з замежнікамі.
Акрамя таго, у апошнія гады стала больш і "узроставых" шлюбаў, заключаных паміж грамадзянамі старэйшымі за 60 гадоў. Калі ў 2011 годзе такіх шлюбаў у Мінску было 123, то ў мінулым — ужо 236.
Доли вступивших в брак — впервые и повторно — в Минске в 2021 году / minsk-city.belstat.gov.by