Міліцыянт у Светлагорскім РАУС збіў затрыманага — праваабаронцы
Светлагорскі РАУС / wikimapia.org
У аддзеле ўнутраных спраў Светлагорскага райвыканкама міліцыянт збіў затрыманага, паведамляюць праваабаронцы з "Гомельскай Вясны".
Здарэнне адбылося ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) Светлагорскага РАУС у жніўні. Па звестках праваабаронцаў, чалавек трапіў у ІЧУ па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні і быў збіты.
Пасля выхаду з ІЧУ пацярпелы зафіксаваў сляды пабояў, звярнуўшыся да медыкаў.
Паведамляецца, што ён падаў скаргу, па якой прызначылі праверку. Улады гэты факт хаваюць ад грамадскасці.