Міліцыя ў цывільным з'явілася і ў Пінску
Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, у горадзе з’явіліся так званыя патаемныя міліцэйскія патрулі.
Пінскі ГАУС вырашыў пераняць вопыт сваіх мінскіх калег. У рэйды па вуліцах пачалі выходзіць супрацоўнікі патрульна-паставой службы ў грамадзянскай вопратцы. Пры сабе замаскаваныя міліцыянты маюць табельную зброю, кайданкі, рацыю. Пры ўзнікненні супрацьпраўнай сітуацыі яны аператыўна ўмешываюцца ў падзеі і затрымліваюць правапарушальнікаў.
	
	Як кажуць самі міліцыянты, пінчукі пакуль не вераць, што супрацоўнікі ў джынсах і спартовых куртках знаходзяцца пры выкананні службовых абавязкаў і не падпарадкоўваюцца, таму даводзіцца выклікаць нарад у форме.
	
	Нагадаем, што ў Мінску міліцыянты ў цывільнай вопратцы з'явіліся падчас маўклівых акцыяў пратэсту ў 2011 годзе.
	
	Фота — ITAR-TASS
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
