Мікалай Шарснёў пакідае пасаду старшыні федэрацыі футбола

Мікалай Шарснёў

Мікалай Шарснёў / АБФФ

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Шарснёў падаў заяву пра датэрміновае спыненне сваіх абавязкаў.

Выканкам федэрацыі разгледзіць яго заяву бліжэйшымі днямі, паведамляе bel.football.

У новыя кіраўнікі арганізацыі прарочаць Яўгена Булойчыка. На цяперашні час ён з'яўляецца начальнікам Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама.

Цяперашні кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў атрымаў пасаду ва Упраўленні справамі Лукашэнкі. Федэрацыю футбола ён узначальваў з сакавіка 2023 года.

Да выбараў новага старшыні абавязкі кіраўніка АБФФ павінен выконваць яго першы намеснік. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.