Мікалай Лукашэнка ўключыўся ў выбарчую кампанію бацькі
Мікалай Лукашэнка / Калаж Еўрарадыё
Мікалай Лукашэнка паехаў "з гастролямі" па Беларусі. 12 кастрычніка ён зайграў на раялі падчас канцэрта ў межах так званага "Марафона еднасці".
Гэты "марафон" — частка выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі. Скончыць яго плануецца 24 лютага 2025 года вялікім канцэртам у Мінску.
Дата выбараў дагэтуль афіцыйна не абвешчаная. Па інфармацыі BELPOL, яны пройдуць 23 лютага.