Механізатары адной з гаспадарак Віцебскай вобласці cкралі некалькі тон саляркі
Каністры з палівам, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Не менш за тры тоны дызельнага паліва скралі механізатары аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Паліва належала гаспадарцы і было афарбавана адпаведным чынам.
Гэта афарбаванае паліва, разлітае ў каністры, супрацоўнікі міліцыі знайшлі на прыдамавой тэрыторыі жыхара Браслаўскага раёна. Мужчына, як адзначылі сілавікі, выкарыстоўваў яго "для ўласных патрэб". Заведзеная крымінальная справа аб крадзяжы шляхам прысваення групай асоб. Сілавікі кажуць пра шэсць фігурантаў — гаспадара дома, дзе знайшлі паліва, і пра пяць механізатараў.
Паліва, разлітае ў каністры, сілавікі знайшлі ў двары дома жыхара Браслаўскага раёна / @pressmvd