Масавыя "прэвентыўныя" затрыманні адбыліся ў Брэсце перад 3 ліпеня

Брэст, ілюстрацыйнае фота / belarus-tomsk.ru
Масавыя "прэвентыўныя" затрыманні прайшлі ў Брэсце перад 3 ліпеня.
Як паведамляюць праваабаронцы з "Брэсцкай Вясны", перад дзяржаўным святам мясцовая міліцыя масава затрымлівала людзей паводле загадзя складзеных спісаў. Затрыманых змяшчалі на трое сутак у брэсцкі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ), пасля чаго адпусцілі.
Таксама праваабаронцы адзначаюць, што ў брэсцкім ІЧУ практычна ўвесь час ёсць людзі, затрыманыя на мяжы.
Абедзве гэтыя катэгорыі затрыманых лічацца "палітычнымі". Для іх умовы ў брэсцкім ІЧУ асабліва жорсткія: матрацы на ноч не выдаюць, па калідорах водзяць у кайданках у позе "ластаўкі", а таксама перашкаджаюць спаць — будзяць двойчы за ноч і прымушаюць называць прозвішча, імя і адміністрацыйны артыкул.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.