Марына Фядута: У мужа ілюзій няма
Жонка абвінавачанага ў масавых беспарадках Аляксандра Фядуты, які зараз утрымліваецца ў СІЗА КДБ, атрымала ад яго чарговыя лісты.
"Аляксандр віншуе мяне з надыходзячым святам, просіць трымацца… Піша, што за кратамі чытае Гумілёва, Забалоцкага, Мандэльштама. Што тычыцца крымінальнай справы, па якой Аляксандр праходзіць у якасці абвінавачанага, то ў мужа ілюзій безумоўна няма. Ён цудоўна разумее, што нічым добрым гэта для яго не скончыцца", — расказала "Народнай Волі" Марына Фядута.
Марына распавяла, што чарговы допыт яе мужа прызначаны на 4 сакавіка.