Марш памяці і салідарнасці: як беларусы свету адзначаць 9 жніўня — эфір

Афіша да марша 9 жніўня
9 жніўня ў Варшаве будзе праходзіць ужо традыцыйная Канферэнцыя “Новая Беларусь”. Але вядома, што аднымі “акадэмічнымі рэфлексіямі” на тэму 5-й гадавіны беларускага паўстання 2020 года не абыдзецца. У гэты дзень беларусы ва ўсім свеце будуць ладзіць розныя мерапрыемствы, каб нагадаць пра тыя рэпрэсіі і пераследы, якія і да сёння працягваюцца ў нашай краіне. Ад жалобных сходаў і маршаў да культурных мерапрыемстваў і акцый салідарнасці — сусветная дыяспара аб'ядноўваецца, каб нагадаць свету, што барацьба за свабоду ў Беларусі працягваецца. Калі ж казаць канкрэтна пра Варшаву, то тут адбудзецца марш, у якім возьмуць удзел і лідары дэмсіл на чале са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі.
Якое значэнне для палітычнай барацьбы з рэжымам маюць вулічныя маршы па-за межамі Беларусі і як яны ўплываюць на беларускае грамадства? Ці мэтазгодна праводзіць такі марш на фоне пагрозаў, што гучаць з боку прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыма і што наконт бяспекі ўдзельнікаў марша? Ці магчыма нешта рабіць для нацыянальнага адражэння, знахоодзячыся за межамі краіны і ці патрэбна гэта беларусам у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць в. а. прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Павел Баркоўскі і сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.