"Маліцеся": што гавораць мясцовыя ўлады пра выбухі пад Гомелем

Што гавораць мясцовыя ўлады пра выбухі пад Гомелем / @rubanau_collage
У раёне вёскі Зябраўка пад Гомелем уначы 27 лютага на гаспадарчую пабудову ўпаў і выбухнуў расійскі беспілотнік, паведамляе "Флагшток". Жыхары паўднёвых ускраін Гомеля чулі гукі аддаленай стральбы, а каля 0:40 — гук выбуху.
Еўрарадыё патэлефанавала мясцовым уладам і спытала, што за выбухі чуваць у раёне Гомеля.
"Мы ж Гомельская вобласць, мяжуем з ваеннай тэрыторыяй"
Першым чынам пад выглядам занепакоенага грамадзяніна суседняга пасёлка тэлефануем у Гомельскі МНС. Там паведамляюць, што інфармацыяй не валодаюць, а на пытанне пра тое, што рабіць у такой сітуацыі, раяць "маліцца".
— На афіцыйным сайце МНС можаце атрымаць усю неабходную інфармацыю, а калі інфармацыі няма — значыць, яна не для ўсіх.
— Страшна ўжо начамі спаць. Беспілотнікі нейкія выбухаюць...
— Я не валодаю інфармацыяй, але, з іншага боку, мы ж Гомельская вобласць, мяжуем з ваеннай тэрыторыяй, таму…
— То-бок адтуль можа прылятаць і падаць нешта?
— Я не ведаю. Уся афіцыйная інфармацыя на сайце.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.