Маленькі хлопчык загінуў ў Салігорску ад удару токам
У ванну, дзе купалі дзіця, упаў фен / @skgovby
Маленькі хлопчык загінуў ад удару токам падчас купання дома. Яму было ўсяго паўтара года. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам у Салігорску, распавядаюць у СК. Маці дзіцяці на пару хвілін выйшла з ваннага пакоя, дзе купала сына. Хлопчык пацягнуўся за цацкамі і перакуліў у ваду фен. Прыбор быў падлучаны да разеткі.
Салігорскі райаддзел СК пачаў праверку, каб высветліць усе абставіны здарэння.