Максіма Знака пакідаюць у СІЗА да 9 студзеня

Максіма Знака пакідаюць у СІЗА да 9 студзеня

Утрыманне пад вартай юрысту Максіму Знаку падоўжылі на два месяцы — да 9 студзеня. Пра Пра гэта прэс-службе Віктара Бабарыкі паведамілі адвакаты палітвязня Дзмітрый Лаеўскі, Надзея Знак і Яўген Пыльчанка. Яны наведалі Знака ў СІЗА №1.

"Працяг утрымання Максіма Знака пад вартай мы лічым незаконным і неабгрунтаваным, цяпер мы рыхтуем скаргу ў суд, сёння ж яе пададзім", — кажа Лаеўскі.

Як распавядала Еўрарадыё, Марыі Калеснікавай, затрыманай па той жа "справе Каардынацыйнай рады", працягнулі ўтрыманне пад вартай да 8 снежня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.