Магілёўская вобласць апошняй павышае цэны на праезд у грамадскім транспарце
Магілёўская вобласць апошняй з рэгіёнаў абвясціла пра падаражанне праезду ў грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне апублікаванае 19 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Адна паездка ў аўтобусах і тралейбусах (як звычайных, так і хуткасных) будзе каштаваць 80 капеек — на 10 капеек больш, чым раней. Паездка на экспрэс-маршруце абыйдзецца ў 90 капеек.
Ва ўсіх астатніх рэгіёнах Беларусі цэны на квіткі таксама павысіліся на 10 капеек.