Лукашэнка заблытаўся ў бульбе. Што будзе з "Еўраоптам"? Стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч

Лукашэнка заблытаўся. То ён тлумачыць праблемы з бульбай у Беларусі тым, што ў Расіі яна каштуе ўтрая больш (а чаму так, цікава?). То праз два тыдні раіць саджаць больш бульбы, каб увосень і налета прадаваць яе... у Расію. І гэта пры тым, што саджаць бульбу ў Беларусі скончылі 10 дзён таму.

Пра гэта, а таксама пра разгром "Еўраопта" і сеткі сэканд-хэндаў "Адзенне з Еўропы" размаўляем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем таксама новых спікера і віцэ-спікерку Каардынацыйнай рады і абнаўленне, неабходнае (так?) дэмакратычным сілам праз 5 гадоў пасля падзеяў 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.