Лукашэнка стварыў у Мінску чаргу

На прэзентацыі кнігі ў Мінску / БЕЛТА
20 студзеня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя "дакументальна-біяграфічнай" кнігі пра Аляксандра Лукашэнку. Працавалі над ёй прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эймант, былы міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, экс-міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і дырэктар выдавецтва "Беларусь", былы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.
Як піша "Спутнік", першую частку накладу кнігі ўжо раскупілі, таму цяпер "фармуецца чарга" — на новы завоз. Каштуе яна 140 рублёў (з футаралам — 205). Агульны наклад — 5 тысяч асобнікаў.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.