Лукашэнка спадзяецца на адмену тарыфных абмежаванняў у нафтагазавай сферы
На яго думку, гэтыя абмежаванні ў рамках Мытнага саюза будуць знятыя на працягу года-паўтара.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, пра гэта заявілі прадстаўнікі Расіі на паседжанні Вышэйшага Еўразійскага Эканамічнага савета ў Астане. Пра гэта беларускі кіраўнік распавёў на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД.
Лукашэнка заявіў, што сустрэча ў Астане — "гэта быў рубежны момант, нарада, якая праходзіла вельмі востра, але плённа", перадае interfax.by. У прыватнасці, там найперш абмяркоўвалася пытанне наконт стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Як адзначыў беларускі лідар, да стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2015 годзе кіраўнікі Беларусі, Расіі ды Казахстана дамовіліся рэалізаваць усе дамовы ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.