Лукашэнка прызначыў новага міністра сувязі
Кірыл Залескі / БЕЛТА
Лукашэнка прызначыў новага міністра сувязі і інфарматызацыі. Ім стаў Кірыл Залескі, які раней працаваў намеснікам кіраўніка Парка высокіх тэхналогій.
Дагэтуль ведамствам кіраваў Канстанцін Шульган. Ён быў прызначаны на пасаду міністра сувязі ў жніўні 2018-га. Да таго, як узначаліць міністэрства, Шульган працаваў у Аператыўна-аналітычным цэнтры, дзе даслужыўся да намесніка начальніка.
Першым віцэ-прэм'ерам перапрызначаны Мікалай Снапкоў. Лукашэнка пасля "выбараў", якія прайшлі ў студзені 2025-га, фармальна распусціў стары і цяпер фармуе новы ўрад.
Віцэ-прэм'ерам, адказным за сацыяльную сферу, стаў Уладзімір Каранік — яго вяртаюць з Гродна.