Лукашэнка прапанаваў Пуціну прыехаць у Мінск
У аўторак адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі паседжанні Савета кіраўнікоў краін СНД, Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якія пройдуць у Мінску 10 кастрычніка. Лукашэнка запрасіў Пуціна паўдзельнічаць у гэтых мерапрымствах.
Таксама кіраўнікі Беларусі і Расіі пагаварылі пра адносіны краін ў гандлёва-эканамічнай сферы і пра ўплыў расійскага падатковага манеўра на фармаванне бюджэту нашай краіны. Падчас тэлефоннай гутаркі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Фота — ria.ru