Лукашэнка — пра беларускі электратранспарт: уражвае, але не сусветны ўзровень

"Мяне гэта ўражвае, нават вельмі ўражвае. Не чакаў, што яны здольныя за такі кароткі прамежак часу ўсё гэта стварыць", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, пазнаёміўшыся з распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў у галіне электратранспарту.
5 траўня беларускі кіраўнік наведаў Нацыянальную акадэмію навук, каб пазнаёміцца з распрацоўкамі ў галіне электрамабіляў.
Ён падкрэсліў, што пакуль зарана казаць пра сур'ёзныя, прарыўныя дасягненні сусветнага ўзроўню ў гэтай сферы. Вынікі дзейнасці беларускіх навукоўцаў Лукашэнка назваў першым этапам. "Будзе другі, і там мы больш канкрэтна скажам пра вынікі працы. Каб ацаніць іх як след, трэба паглядзець, ці адпавядае гэта сусветным стандартам і якія перспектывы. Маю на ўвазе , што не цацку ж ствараем, а тавар, які трэба будзе рэалізоўваць на рынках і атрымліваць валюту", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.