Лукашэнка памілаваў Ціханоўскага — ЗША вяртаецца ў Беларусь? Эфір

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька / DELFI / Kiril Čachovskij

21 чэрвеня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Кітам Келагам — спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Лукашэнка падкрэсліў, што візіт выклікаў "шум у свеце", але заявіў, што з Амерыкай трэба весці нармальны дыялог. Паводле афіцыйнай версіі, абмяркоўваліся пытанні двухбаковых адносін, бяспекі і рэгіянальнай стабільнасці.

Келаг не рабіў публічных заяў, але яго візіт адбыўся на фоне нечаканага вызвалення некаторых беларускіх палітвязняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, што выклікае здагадкі пра магчымыя кулуарныя дамоўленасці паміж Мінскам і Вашынгтонам.

На наступны дзень пасля навіны пра вызваленне Сяргей Ціханоўскі правёў прэс-канферэнцую, на якой пабываў госць Еўрарадыё — дырэктар цэнтра "Еўрапейскі дыялог" Анатоль Лябедзька.

Як ЗША вяртаюцца ў беларускую палітыку? Ці верагодная амністыя іншых палітвязняў? І што сказаў Ціханоўскі, калі выйшаў на свабоду?

Эфір пачнецца ў 14:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.