Лукашэнка: Мы даем на ХК "Дынама-Мінск" немалыя грошы — трэба эканомна ставіцца

Лукашэнка: Мы даем на ХК "Дынама-Мінск" немалыя грошы — трэба эканомна ставіцца

Аляксандр Лукашэнка патрабуе аддачы ад грошай, укладзеных у развіццё хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Пра гэта ён заявіў 25 красавіка, калі прымаў з дакладам міністра ўнутраных спраў, старшыню назіральнага савета клуба Ігара Шуневіча.

Як перадае БЕЛТА, на сустрэчы абмяркоўвалася далейшае функцыяванне хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Па словах кіраўніка дзяржавы, ён таксама размаўляў са старшынёй Беларускай федэрацыі хакея Ігарам Рачкоўскім, які нароўні з Шуневічам нясе адказнасць за развіццё дынамаўскага клуба. Лукашэнка падкрэсліў, што гэта асноўны клуб для фармавання зборнай.

Кіраўнік Беларусі зазначыў, што адпаведны даклад будзе заслуханы пасля чэмпіянату свету па хакеі, які стартуе неўзабаве.

"Я абсалютна не збіраюся ўмешвацца ў расстаноўку кадраў. Гэта ваша прэрагатыва. З кім хочаце, райцеся, але ў наступным годзе трэба паказваць вынік. Мы плацім немалыя грошы. Дарэчы, таксама трэба эканомна да гэтага ставіцца. І аддача павінна быць. Вы самі гэта разумееце не горш за мяне", — падкрэсліў Лукашэнка.