Луганск застаўся без святла, інтэрнэту і мабільнай сувязі
У выніку начной бамбардзіроўкі была пашкоджаная цэнтральная падстанцыя, якая забяспечвае горад электрычнасцю.
Уначы былі перабоі з электрычнасцю, а да раніцы яна знікла зусім. Як інфармуе УНН, чакаецца, што ў найбліжэйшы час спыняцца пастаўкі вады. Таксама ў Луганску зніклі мабільная сувязь, інтэрнэт і тэлебачанне.
Жыхары Луганска кажуць, што яны ў поўнай ізаляцыі. Навіны яны даведваюцца па радыё.
Нагадаем, горад дагэтуль утрымліваецца тэрарыстамі з так званай "Луганскай народнай рэспублікі".
Фота — АР