Лаўрэатам Букераўскай прэміі за 2014 год стаў аўстралійскі пісьменнік

Імя пераможцы назвалі ўвечары ў аўторак на ўрачыстай цырымоніі ў Лондане. Прэмію ў памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў ўручыла герцагіня Карнуолская Каміла (на здымку). 53-гадовы Флэнаган — адзін з самых вядомых у Аўстраліі пісьменнікаў. Яго шосты па ліку раман распавядае пра пабудову Тайска-Бірманскай чыгункі ці Дарогі Смерці, калі загінула больш за 100 тысяч чалавек, у тым ліку і ваеннапалонных. Бацька пісьменніка перажыў будаўніцтва і памёр ва ўзросце 98 гадоў, у дзень, калі быў скончаны раман "Вузкая дарога на далёкую поўнач".

Букераўская прэмія была заснавана ў 1968 годзе. Сёлета конкурс упершыню быў адкрыты для ўсіх англамоўных пісьменнікаў, чые кнігі друкаваліся ў Вялікабрытаніі. Раней на прэмію маглі прэтэндаваць толькі грамадзяне Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін Брытанскай Садружнасці, інфармуе РІА "Новости".

Фота — Reuters, Getty Images