Кватэру Зяленскіх прадалі ў акупаваным Крыме
Ялцінскі дом з кватэрай Уладзіміра Зяленскага / ria.ru
У акупаваным Крыме, у Ялце прадалі кватэру Зяленскіх, паведамляюць расійскія СМІ.
Кватэру прэзідэнта Украіны і ягонай жонкі Алены выставілі на аўкцыён. Да таргоў дапусцілі дзвюх удзельніц — Вольгу Ліпавецкую і Юлію Кальніцкую. Кватэра дасталася Ліпавецкай, якая прапанавала на 30 мільёнаў рублёў больш за стартавы кошт.
Жытло Зяленскіх каштавала ёй 44,3 мільёна расійскіх рублёў ($473,3 тысячы).
Нерухомасць Уладзіміра Зяленскага ўлады акупаванага Крыма нацыяналізавалі сёлета ў траўні, пасля чаго выставілі на таргі.