Купалле: ці магчыма адшукаць папараць-кветку далёка ад Беларусі — эфір

Купалле ў Варшаве

Купалле ў Варшаве

Ёсць тое, што яднае ўсіх беларусаў, дзе б яны ні знаходзіліся і якіх бы палітычных поглядаў ні прытрымліваліся. І гэта — Купалле. Адметна, што прыйсці ў Купальскую ноч да вогнішча, каб разам спяваць народныя песні, а пасля выправіцца шукаць папараць-кветку, не замінае беларусам ні веравызнанне, ні адсутнасць веры ў любых багоў. Для беларусаў, якіх лёс закінуў у іншыя краіны, Купалле — гэта магчымасць адчуць сувязь з Бацькаўшчынай. 

Што прымушае беларусаў Варшавы штогод збірацца разам і адзначаць Купалле? Колькі ў сённяшнім святкаванні засталося ад традыцыйнага Купалля і як будуць святкаваць у Варшаве 21 чэрвеня? Як да гэтага мерапрыемства ставяцца варшаўскія ўлады і на якія сродкі яно ладзіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае актывістка беларускай дыяспары, арганізатарка “Купалля” ў Варшаве, заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы “Купалінка” Вольга Гардзейчык-Мазярска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.