Ксяндза — у экстрэмісты, дыпламата — у Ватыкан: як рэжым гуляе з верай — эфір

Наталля Васілевіч
Напрыканцы вясны, 30-га мая, новапрызначаны пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч перадаў кпіі даверчых грамат намесніку Дзяржаўнага сакратара Ватыкана па агульных справах Эдгару Пэна Парэ. Сімвалічна, што ў гэты ж дзень МУС унесла ў спіс “экстрэмістаў” ксяндза Генрыха Акалатовіча, пробашча з Валожына. Фактычна адначасова з прызначэннем Амбразевіча стала вядома пра ўзгадненне кандыдатуры новага апостальскага нунцыя ў Беларусі — мансеньёра Іньяцыё Чэфаліа.
Ці будзе рэакцыя Ватыкана на пераслед ксяндза Акалатовіча і іншых святароў? Як будуць будавацца адносіны Ватыкана і рэжыма Лукашэнкі і якая ў гэтым роля пасла Амбразевіча? Ці здольны Захад (пры дапамозе Ватыкана) дамагчыся ад Лукашэнкі вызвалення палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.