Ксяндза Андрэя Кеўліча з Горак аштрафавалі на 640 рублёў
Ксяндза Андрэя Кеўліча з Горак аштрафавалі на 640 рублёў. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.
Яшчэ ў красавіку міліцыянеры склалі на святара пратакол пра "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў...". Падставай для пераследу стаў рэпост з сайта, прызнанага ў Беларусі "экстрэмісцкім". Суд пераносіўся. У выніку Андрэя Кеўліча аштрафавалі.