Краўчанка заклікаў не дапускаць да міжнародных турніраў "прарэжымных" атлетаў
Ці эфектыўныя спартыўныя санкцыі? / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Адбылася чарговая сустрэча дэлегацыі ўкраінскіх і беларускіх спартсменаў з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. Як піша @zozhteam, былі абмеркаваны пытанні эфектыўнасці спартыўных санкцый, допуску да нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў свабодных спартсменаў, а таксама пытанні падтрымкі атлетаў з Украіны і Беларусі, якія пацярпелі ад вайны і палітычных рэпрэсій.
Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка звярнуўся з просьбай "падтрымаць беларускіх спартсменаў, якія хочуць прадстаўляць Новую Беларусь на спартыўных спаборніцтвах і не дапускаць да міжнародных турніраў "прарэжымных" атлетаў".
ЗША наведвае аб'яднаная дэлегація беларускіх і ўкраінскіх спартсменаў. Ачольвае яе выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін.