Код беларускасці: як яго захоўваюць беларусы ЗША, Канады і Вялікабрытаніі — эфір

Купалле
Беларускія дыяспары і суполкі, раскіданыя па ўсім свеце, здаецца, апошнім часам сталі менш актыўнымі. Няма ўжо штотыднёвых акцый у гарадах, няма гучных маніфестаў і палітычнай ангажаванасці. Магчыма, гэтага ўсяго і сапраўды стала меньш. Але беларусы не вярнуліся ў стан “да 2020 года”, не разышліся па сваіх дамах жыць сваё далёкае ад беларушчыны жыццё. Актыўнасцяў стала, можа, нават больш. Проста цяпер яны перайшлі ў культурніцкае рэчышча: выдаюцца беларускія кнігі, ладзяцца канцэрты, выставы і прэзентацыі беларускіх дзеячоў і творцаў, праводзяцца беларускія летнікі і кемпінгі. Купалле, ўрэшце рэшт!
Чым жывуць беларускія дыяспары ЗША і Вялікабрытаніі і ці сапраўды стала менш актыўнасцяў? Ці існуе пагроза адыходу беларусаў ад дыяспаральнага жыцця і чаму назіраецца нават ў далёкіх краінах адыход ад палітычнай актыўнасці? Якімі культурніцкімі знаходкамі могуць пахваліцца дыяспары і як пашырыць цікавасць беларусаў да свайго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра барда Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан, актывістка дыяспары Канады, удзельнічка фольк-гурта "Яваровы людзi" Антанiна Гулько і актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.