Кітайскія інвестары шукаюць на Гродзеншчыне месца пад майнінг-ферму
Кітайцы хочуць пабудаваць каля Свіслачы майнінг-ферму / svisgaz.by
У Свіслачы на Гродзеншчыне можа з'явіцца ферма для майнінгу крыптавалютаў. Пабудаваць яе хочуць кітайскія інвестары, піша "Свіслацкая газета".
У райцэнтры іх прымаў старшыня райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.
Інвестараў вывезлі паглядзець прапанаваныя пляцоўкі. Абмяркоўваліся і іншыя пытанні, звязаныя з патэнцыйным размяшчэннем фермы.
На прэс-канферэнцыі 20 снежня міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч назваў майнінг крыптавалют адным з напрамкаў павелічэння спажывання электраэнергіі ў краіне. Ён звязаў яго з працай Беларускай АЭС.