Кітайскі DeepSeek аказаўся самым папулярным ШІ у Беларусі

deepseek в Беларуси

 Deepseek / Reuters

Deepseek абышоў усе іншыя ШІ-інструменты сярод карыстальнікаў у Беларусі. Паводле дадзеных Similarweb, сярод аплікацый на Android кітайскае прыкладанне займае 7-е месца, абыходзячы і ChatbotAI, і ChatOn, і іншыя аналагічныя чат-боты. Самы папулярны ў свеце ШІ – ChatGPT – нават не ўваходзіць у топ-10 аплікацый у катэгорыі “Прадукцыйнасць”.

Сярод карыстальнікаў iPhone у Беларусі Deepseek таксама абыходзіць канкурэнтаў. Аплікацыя займае 2-е месца ў агульным спісе.

Паводле інфармацыі Semrush, кітайскі ШІ знаходзіцца на першым месцы сярод канкурэнтаў і па праглядах сайта: 3,22 млн праглядаў. ChatGPT ідзе ў агульным рэйтынгу з невялікім адрывам — у яго 3,17 млн, аднак, у адрозненне ад Deepseek, ён у Беларусі не працуе.

Як ужо пісала Еўрарадыё, кітайскі ШІ займаецца распаўсюджваннем прапаганды, у тым ліку па такіх пытаннях, як Тайвань, падзеі на плошчы Цяньаньмэнь і нават у адказах на пытанні пра Вінні-Пуха. У пачатку 2025 года аплікацыю Deepseek пачалі блакаваць у краінах Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.