Кіроўца таксі паснуў за рулём, урэзаўся ў трактар і перакуліўся
Аварыя з удзелам таксоўкі ў Мінску / t.me/gaiminsk
29-гадовы вадзіцель "Kia" сэрвісу "Яндэкс.Таксі" паснуў за стырном і ўрэзаўся ў трактар, які рухаўся наперадзе. Пасля ўдару легкавік перакуліўся на дах. Аварыя адбылася ўночы на 29 кастрычніка каля 03:00 побач з домам №3 па вуліцы Бабруйскай у Мінску.
У выніку ДТЗ пацярпелых няма.
ДАІ нагадвае, што кіраваць транспартным сродкам у слабым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, забаронена.
Аварыя з удзелам таксоўкі ў Мінску / ДАІ
Аварыя з удзелам таксоўкі ў Мінску / ДАІ