Кіроўца-кантрабандыст прыцягнуў увагу літоўцаў сімволікай РБ і РФ на машыне
Сцяжкі РБ і РФ у кабіне грузавіка / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Кіроўца-кантрабандыст прыцягнуў увагу літоўцаў сімволікай РБ і РФ на машыне. Як піша літоўская Мытная крымінальная служба, здарэнне адбылося на мяжы Літвы і Беларусі. Грамадзянін Расіі заявіў, што яго грузавік пусты. Літоўскія мытнікі звярнулі ўвагу не толькі на сцяжкі ў кабіне, але і на эмблему расійскіх дэсантнікаў. Яны старанна праверылі грузавік і знайшлі ў столі схованку з цыгарэтамі беларускай вытворчасці на 124 тысячы еўра. Машыну затрымалі, праводзіцца расследаванне.
https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba