Кіраўнік МЗС Чэхіі патэлефанаваў Алесю Міхалевічу
Размова адбылася пасля сённяшняй прэс-канферэнцыі Міхалевіча. Карл Шварцэнберг выказаў падтрымку апазіцыйнаму палітыку.
Міністр замежных справаў спытаў, што Еўрасаюз можа зрабіць дадаткова для беларускіх палітвязняў. Міхалевіч у адказ прапанаваў узмацніць міжнародны кантроль, шырока інфармаваць міжнародную супольнасць, у тым ліку ўпаўнаважанага ААН па правах чалавека, аб фактах катаванняў у турмах Беларусі, паведамляе "Наша Ніва".