Кіраўнік МЗС Аўстрыі: рыхтуюцца "магутныя санкцыі" супраць Беларусі і Расіі
Міністр замежных спраў Аўстрыі Александэр Шаленберг распавёў пра санкцыі, якія ЕС рыхтуе супраць Беларусі і Расіі. Гэта будзе чарговы адказ Еўрасаюза на агрэсію супраць Украіны. Шосты пакет санкцый супраць РФ абмяркоўваецца 4 траўня міністрамі замежных спраў краін ЕС. Чакаецца, што ён закране Беларусь. Па словах міністра, будуць прынятыя "значныя меры".