Кіраўніцтва НЦІУ звольнілася ў поўным складзе
Дзяржслужачыя з Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці пратэстуюць супраць адміністрацыйнай рэформы.
Згодна з новаўвядзеннямі, спецыялісты патэнтнага органа пазбаўляюцца статуса дзяржаўных служачых. Пратэстуючы супраць гэтага, кіраўніцтва Цэнтра інтэлектуальнай уласнасці разам з часткай работнікаў сышло ў адстаўку.
“Мы не ведаем, да чаго прыйдзем, але пастараемся адрадзіць тое, што наша краіна будавала больш за дваццаць гадоў і практычна разбурыла за некалькі месяцаў, палічыўшы, што ў мэтах аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый разумным з'яўляецца пазбавіць спецыялістаў патэнтнага органа статусу дзяржаўных служачых”, — гаворыцца ў адкрытым лісце, размешчаным на афіцыйным сайце арганізацыі.