Кіберпартызаны аб’явілі вайну агентам КДБ і расійскім акупантам — эфір

Юльяна Шаметавец
Кіберпартызаны правялі чарговую паспяховую аперацыю. Гэтым разам беларускія хакеры сумесна з украінскімі хактывістамі з Silent Crow скампраметавалі і знішчылі ўнутраную IT-інфраструктуру расійскай авіякампаніі “Аэрафлот”. Па інфармацыі Кіберпартызан, у выніку дзеянняў было знішчана каля 7000 сервераў — фізічных і віртуальных, а “аднаўленне будзе патрабаваць, магчыма, дзясяткаў мільёнаў долараў”. Але гэта не ўсё: Кіберпартызаны аб’явілі вайну агентам КДБ і асабліва тым, хто знаходзіцца за мяжой “пад прыкрыццём”.
Чаму аб’ектам для кібератакі быў абраны “Аэрафлот” і ці можна лічыць гэтую цывільную авіякампанію “законнай цэллю” на вайне? Якія страты былі нанесеныя “Аэрафлоту” і як гэта дапаможа на фронце? Ці сапраўды Кіберы атрымалі магчымасць выяўляць агентаў КДБ пад прыкрыццём і што новага чуваць па “справе Мельнікавай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня нагляднай рады фонду "Białoruś Liberty", афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан", магістрантка паліталогіі Юльяна Шаметавец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.