Хакейнага заўзятара судзілі за "несанкцыянаванае пікетаванне" каля "Мінск-Арэны"
Заўзятары мінскага "Дынама" на матчы з "Куньлунем" / vk.com/hcdinamoby
Хакейнага заўзятара судзілі за "несанкцыянаванае пікетаванне" каля "Мінск-Арэны". Мужчына ў студзені пасля хакейнага матчу мінскага "Дынама" і "Куньлуня" ў чэмпіянаце КХЛ пракрычаў нейкі лозунг (у апублікаваным рашэнні суда ён не называецца), за што быў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.
Справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна беларускай сталіцы. Мужчына сваю віну прызнаў. На судзе прысутнічаў і сведка-міліцыянер, які пацвердзіў, што чуў лозунг, які пракрычаў заўзятар. Паводле версіі міліцыі, гэта было зроблена "з мэтай публічнага выяўлення сваіх грамадска-палітычных настрояў".