Хакеісты "Юнацтва" зраўнялі лік у фінале беларускай экстралігі

"Юнацтва" выйграла ў "Віцебска"

"Юнацтва" выйграла ў "Віцебска" / НАК Беларусі

У другім матчы фінальнай серыі беларускай хакейнай экстралігі спартоўцы "Юнацтва" адолелі сапернікаў з "Віцебска" і зраўнялі лік.

Гульня прайшла 11 красавіка на "Чыжоўка-Арэне". Мінскі клуб выйграў з лікам 3:1. Дзве шайбы — на рахунку форварда "Юнацтва" Паўла Кулікова.

Два дні таму "Юнацтва" прайграла "Віцебску" з лікам 2:4, цяпер лік у серыі зраўняўся — 1:1. Трэці матч у серыі пройдзе ў Віцебску 13 красавіка.

Процістаянне працягнецца да чатырох перамог.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.