Келог распавёў, чаму ЗША вядуць перамовы з Лукашэнкам

Келаг распавёў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Келаг распавёў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам / Getty Images

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг распавёў, што адміністрацыі Дональда Трампа цікавы Аляксандр Лукашэнка праз ягоныя сувязі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, піша Guardian.

— Мы не ўпэўненыя ў тым, што ён кажа, але мы ведаем, што ён мае зносіны з ім, — сказаў Келаг.

Але што мы зрабілі, усталявалі адносіны, каб забяспечыць адкрытасць каналаў сувязі і данесці да прэзідэнта Пуціна нашы пасланні. Менавіта таму мы гэта зрабілі; першапачаткова мы не збіраліся вызваляць палітвязняў.

Келаг адзначыў, што вызваленне палітвязняў — пазітыўны момант, але "галоўная мэта заключалася не ў вызваленні палітвязняў, галоўнай мэтай быў пошук найлепшага магчымага рашэння вайны паміж Украінай і Расіяй".

Са слоў Келага, ЗША хочуць, каб "сігналы, пасыланыя Уладзіміру Пуціну, адпавядалі сігналам, якія дайшлі да іншых колаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.