КДБ паведаміла, што не будзе змяняць меру стрымання для Аляксея Міхалевіча

Бацькі вучняў 4 А класа, атрымалі адказ на хадайніцтва, у якім яны прасілі змяніць меру стрымання для былога кандыдата ў прэзідэнты. Таксама яны выказалі намер стаць ягонымі асабістымі даручальнікамі.

Старшыня бацькоўскага камітэту Сяргей Лешчанка распавёў Радыё Свабода, што з КДБ адказ прыйшоў на юрыдычны адрас 23 гімназіі.

"Змест прыкладна наступны: бацькоўскі камітэт ці бацькоўскі сход не з'яўляецца грамадзкай арганізацыяй, якая можа мець дачыненне да гэтай справы, таму мы не можам хадайнічаць і мера стрымання Алесю Міхалевічу не будзе зараз змененая", - распавёў Лешчанка.

Праваабаронца Таццяна Гацура, лічыць атрыманы адказ неадпаведным заканадаўству.

"Згодна з крымінальна-працэсуальным кодэксам даручальнікамі могуць з'яўляцца асобы, якія заслугоўваюць давер і якія даюць пісьмовае абавязальніцтва пра тое, што падазраваны альбо абвінавачаны, калі будзе знаходзіцца на волі, не будзе хавацца ад органаў крымінальнага пераследу і суду. Мне падаецца, што бацькі якраз тыя людзі, якія заслугоўваюць даверу", - распавяла праваабаронца..

Нагадаем, Аляксей Міхалевіч у ліку 37 абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках і з 20 стдзеня 2010 году знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.